Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БУДОЛЬ Канстанцін Емяльянавіч 

БУДОЛЬ Канстанцін Емяльянавіч

[1879, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?]. Беларус. З 1907 настаяцель Параскева-Пятніцкай царквы в. Кухоцкая Воля Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна. З 1912 служыў у Благавешчанскай царкве в. Горна (тагачасны паштовы адрас: ст. Даўгінава) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 1.11.1929. Асуджаны 15.12.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Верагодна, рэпрэсавана і сям’я Б. Рэабілітаваны 22.4.1992 пракуратурай БССР. Асабовая справа Б. № 32998-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".