Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БРАЎКОВІЧ (БРАВКОВИЧ) Аляксандр Васілевіч
[1876 ці 1878, Орша Магілёўскай губ., цяпер горад Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Доўгавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.2.1930. Асуджаны 9.3.1930 са святарамі Іаанам Данькіным, Сергіем Шымковічам асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Звестак пра выкананне прысуду няма. Рэабілітаваны 25.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. № 16864-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.