Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БОЎБЕЛЬ (БОВБЕЛЬ) Мікалай Ігнатавіч
[1902, в. Хомск Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту дыякан Пакроўскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1940. Асуджаны 21.5.1941 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.6.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 9098-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.