Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БІРУЛЯ (БИРУЛЯ) Сідар Дзмітрыевіч
[1881, Аршанскі пав. Магілёўскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан Мікалаеўскай (Праабражэнскай) царквы ў мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 14.4.1932. Асуджаны са старастам царквы Дзмітрыем Какоцькам 21.7.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.5.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.