Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Антоній Канстанцінавіч 

БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Антоній Канстанцінавіч

[1889, в. Амговічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 1933 (?), турма АДПУ]. Беларус. Верагодна, сын Канстанціна Біруковіча*  . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1913 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Цыр Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украіна. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Навасады (тагачасны паштовы адрас: ст. Койданава) Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.1.1933 у в. Павуссе Дзяpжынскага р-на. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Пятром Арцюхом (1890), Іосіфам Бадуном (1908), Аляксеем Дарагушам (1898), Васілём Калоднікам (1902), Канстанцінам Каско (1893), Васілём Кашкелем (1898), Васілём Мураўскім (1874), Яўгенам Мураўскім (1878). 5.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.1.1959 Мінскім абл. судом. Групавая справа Б. і інш. № 13783 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с.  67; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.


* Протаіерэй. Скончыў Мазырскую гімназію. Служыў з 1876. Рукапаложаны ў іерэя (18.4.1884). З 1885 і да 1930-х г. настаяцель Успенскай царквы в. Свірыдавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны камілаўкай (да 1901). З ліп. 1917 благачынны цэркваў 1-й акругі Рэчыцкага пав.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".