Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БЕЛЮСЦІН (БЕЛЮСТИН) Міхаіл
[да 1890 — 1943]. З духоўнага саслоўя. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912). З 1913 настаяцель Пакроўскай царквы в. Зубкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. 21.7.1914 выбраны членам будаўнічага камітэта цэркваў 2-й акругі Слуцкага пав. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Галынка Клецкага р-на. Па-зверску забіты савецкімі партызанамі з жонкай і сынам. Вясной 1943 на яго пахаванні з прамовай выступіў святар Барыс Ясінскі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 2. Гродно. 2005. С. 249.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.