Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Пётр Пятровіч
[1875, Рагачоў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую царкву в. Астравы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. З 1913—14 настаяцель Свята-Духава храма в. Высачаны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 20.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 3-я Вайсковая, д. 20, кв. 32. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі, актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Рагачоўскага раёна. Мн., 1992.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.