Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васілій 

БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васілій

протаіерэй. З 1914 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Вялікія Дольцы (тагачасны паштовы адрас: ст. Кублічы) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1921. Абвінавачваўся ў «сяброўскіх сувязях з польскімі афіцэрамі падчас белапольскай акупацыі 1919 г.». Вызвалены дзякуючы шматлікім просьбам прыхаджан. Калі Б. пагражаў другі арышт, ён перайшоў мяжу і апынуўся ў Зах. Беларусі, дзе яшчэ шмат гадоў служыў святаром.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Синодик за веру и  церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".