Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАТАЛІН (БАТАЛИН) Уладзімір Міхайлавіч 

БАТАЛІН (БАТАЛИН) Уладзімір Міхайлавіч

[1871, мяст. Селья (?) Віленскай губ. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. У 1910-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Дамброва Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Міхайлаўскага (Астраўскога) храма ў Слуцку Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Глухая, д. 20. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".