Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БАРШЧЭЎСКІ (БОРЩЕВСКИЙ) Васілій Грыгор’евіч
[1863, в. Свяча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Верагодна, брат Фёдара Грыгор’евіча Баршчэўскага* і Эраста Грыгор’евіча Баршчэўскага** . Скончыў духоўную семінарыю. У 1900—10-я г. другі святар Мікалаеўскага сабора ў Дрысе Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Верхнядзвінск Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дарагакупава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н. Арыштаваны 7.12.1931 у Віцебску. Асуджаны 14.7.1932 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей асобай нарадай пры АДПУ як «член антысавецкай групы і за шпіянаж» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.