Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАРАНАЎ (БАРАНОВ) Іаан Самсонавіч 

БАРАНАЎ (БАРАНОВ) Іаан Самсонавіч

[1874, в.  Рудня Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н — ?], абнаўленчы святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. З 1912 настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў в. Галавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 30.4.1933. Асуджаны па адной справе з дыяканам Арцеміем Давыдзенкам, царкоўным актывістам Іванам Гецікавым 23.7.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў высылкі ў  Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР. Групавая справа Б. і інш. № 11600 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".