Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БАНДАЦКІ (БОНДАТСКИЙ) Павел Майсеевіч
[1899, мяст. Кажан-Гарадок Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Да арышту стараста Мікалаеўскай царквы ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 3.10.1939. Праходзіў па адной справе з псаломшчыкам Барысам Дружылоўскім і настаўнікамі Мікалаем Мардухаем (1918), Уладзіславам Паўлікам (1907), Грыгорыем Яцынам (1895). Асуджаны 29.6.1940 паводле пастановы калегіі НКВД як «член ПАВ» і за «шпіянаж на карысць Польшчы» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Групавая справа Б. і інш. № 9726-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна. Мн., 1995; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.