Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАНБЕНКА (БОНБЕНКО) Ціхан Мацвеевіч 

БАНБЕНКА (БОНБЕНКО) Ціхан Мацвеевіч

[1890, в. Ануфрыева Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у Свята-Ануфрыеўскай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 17.3.1932. Праходзіў па адной справе са святаром Фокам Сіваковым і з сялянамі-аднаасобнікамі, актыўнымі прыхаджанамі Якавам Івановым (н. ў 1872) Дзянісам Парфёнавым-Кандрацевым (1904), Калістратам Якімавым (1891). Асуджаны калегіяй АДПУ 11.5.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 16.1.1989. Групавая справа Б. і інш. № 10069 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".