Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Ігар 

БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Ігар

[1.6.1923, в. Була былога Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], святар. Сын протаіерэя Пятра Балабушэвіча*  . Скончыў 6 класаў народнага вучылішча (1935), 5 класаў Пружанскай гімназіі (1939), 9 класаў СШ (май 1941). Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. З 1941 выконваў абавязкі псаломшчыка пры Свята-Сімяонаўскай царкве ў мяст. Малеч. У 1942—44 супрацоўнік Малецкага валаснога ўпраўлення. У крас. 1945 мабілізаваны ў Чырвоную армію. Камісаваны з-за хваробы (тыф). З ліст. 1945 на адбудове Мінска. 6.5.1946 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Васіліем (Ратміравым) рукапаложаны ў дыякана, 9.5.1946 — у святара. Прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскай царквы в. Мокрае, цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. З 28.2.1947 служыў у Ільінскім храме в. Харава, цяпер Пружанскі р-н. Быў жанаты на Юліі Паўлаўне Стрыж, гадаваў сыноў Ігара (н. ў 1944), Льва (1947). Вучыўся (завочна) у  Ленінградскай духоўнай акадэміі. Арыштаваны 24.10.1951. Да 10.10.1954 у зняволенні ў Омскім канцлагеры. Вызвалены са зняццем судзімасці. З 15.11.1955 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Амельянец Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. З 1956 клірык Смаленскай епархіі. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 119.


* У 1940-я г. настаяцель Свята-Сімяонаўскай царквы ў мяст. Малеч, цяпер Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".