Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАЙКО (БОЙКА) (БОЙКО) Канстанцін Патапавіч 

БАЙКО (БОЙКА) (БОЙКО) Канстанцін Патапавіч

[1909, мяст. Белавежа (Bia³owieża) Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер тэрыторыя Польшчы — 12.10.1984, Белавежа], протаіерэй. У 1915—21 у бежанстве ў Разанскай губ., Расія. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1932), Багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та са ступенню магістра багаслоўя (1934). Рукапаложаны ў дыякана (2.2.1934). Служыў у мяст. Сверж (Świerże) на Холмшчыне (Польшча). У 1937 накіраваны ў Клецк (цяпер райцэнтр Мінскай вобл.), дзе дапамагаў хвораму настаяцелю Грыгорыю Лукашэвічу ў адбудове згарэлай царквы. Быў жанаты, меў дачку Зою і сына Мацвея (10 і 14 гадоў). З лют. 1938 святар Успенскай царквы в. Люшнева, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. У крас. 1939 вярнуўся ў  Клецк, служыў ва Уваскрасенскім храме, выкладаў у СШ. Арыштаваны ў 1940. Неўзабаве вызвалены. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У маі 1944 выехаў у Белавежу. Арыштаваны 21.3.1946 у Бельску, цяпер Бельск Падляскі (Bielsk Podlaski), Польшча. Асуджаны 26.11.1946 ваенным трыбуналам тагачаснай Баранавіцкай вобл. за «здраду савецкім грамадзянам, выступы з антысавецкімі пропаведзямі і ўсхваленне Германіі» да 15 гадоў ППК і 5  гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 13.7.1993 Мінскім абл. судом. Асабовая справа Б. № 35234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".