Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАБІЧАЎ (БАБИЧЕВ) Уладзімір Ільіч 

БАБІЧАЎ (БАБИЧЕВ) Уладзімір Ільіч

[1890, мяст. Жлобін Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — 21.3.1942, ГУЛАГ], іерэй. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?). Служыў у Свята-Духавай царкве в. Жаліўе Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачок Любоў (н. ў 1915), Зою (1916), Ніну (1924) і сына Яўгена (1919). Арыштаваны 13.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер АДПУ Маскоўскай вобл. 6.9.1936 Маскоўскім абл. судом прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Перамешчаны ў Бярозаўскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай (?) вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".