Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АФАНАСЬЕЎ (АФАНАСЬЕВ) Мікалай Якаўлевіч 

АФАНАСЬЕЎ (АФАНАСЬЕВ) Мікалай Якаўлевіч

[1874, в. Каралькі Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 8.4.1933, Магілёў, турма АДПУ]. Беларус. З сялянскай сям’і. Падчас арышту настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Стараселле Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 24.12.1932 з актыўнымі прыхаджанамі Іванам Арэшкавым (н. ў 1870) і Аляксеем Сіткевічам (1871). Асуджаны 28.3.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.8.1989. Групавая справа А. і інш. № 13889-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".