Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АЎСЯНКА (ОВСЯНКО) Уладзімір 

АЎСЯНКА (ОВСЯНКО) Уладзімір

[1885, Люцына Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Латвіі — 1945, ГУЛАГ], сын Іаана Аўсянкі, брат Іосіфа Аўсянкі. Беларус. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1913—14 святар Спаса-Праабражэнскага сабора ў Лепелі Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў сына Мікалая (н. ў 1911). Арыштаваны 26.9.1933 у  Віцебску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 53. Асуджаны калегіяй АДПУ 2.3.1934 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.9.1960. Групавая справа А., яго брата, пляменніка і інш. № 16626-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".