Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » АЎСТРЫН (АУСТРИН) Карл Якаўлевіч
[1878, в. Звендэра Саукенскай вол. Фрыдрыхштадскага пав. Курляндскай губ., цяпер Латвія — ?], дыякан. Латыш. З сялянскай сям’і. Арыштаваны 14.3.1930 у в. Буй Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. Асуджаны 16.6.1930 са святарамі Генадзіем Базылеўскім, Фёдарам Волкавым, Пракопіем Кабышкам, Дамянціянам Ровіным, Купрэем Сіроткіным, Карлам Страусам, Раманам Трошчанком і інш. асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1958 тpыбуналам БВА. Групавая справа А. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.