Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » АСНОЎСКІ (ОСНОВСКИЙ) Іаан Міхайлавіч
[1888, Веліж Смаленскай губ., цяпер Смаленскай вобл., Расія — ?]. Рускі. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. служыў у Пакроўскай царкве в. Усвіца (тагачасны паштовы адрас: ст. Ула) Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 14.2.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 8.3.1930 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» і «заклікі да барацьбы супраць савецкай улады» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 31.8.1989. Асабовая справа А. № 16760-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.