Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » АСІНКРЫТ (КУЧЫНСКІ)
[Андрэй Іванавіч; 3.1.1871 в. Супраўшчына Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 4.8.1936, ГУЛАГ], іераманах. Скончыў Ганчароўскае народнае вучылішча. З 24.3.1902 паслушнік Валаамскага манастыра. 24.3.1910 пастрыжаны ў манашаскі сан, служыў пры архіерэйскім доме архіепіскапа Фінляндскага ў Выбаргу. З 28.2.1911 у Вяжыцкім манастыры. 10.2.1912 рукапаложаны ў іерадыякана, 12.4.1914 — у іераманаха. З 4.8.1914 паводле распараджэння епархіяльнага кіраўніцтва камандзіраваны для выканання пастырскіх абавязкаў у 265-ы пяхотны полк дзеючай арміі. 10.8.1916 за старанную службу ў абставінах ваеннага часу ўзнагароджаны набедранікам, крыжам на Уладзімірскай стужцы ў памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых. Пасля закрыцця манастыра жыў на прыходзе ў Наўгародскай вобл. Арыштаваны ў 1935. З 4.12.1935 — у адным з канцлагераў НКВД Карэльскай ССР. Загінуў у зняволенні ад інфаркта міякарда.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.