Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АГЕЕЎ (АГЕЕВ) Міхаіл Савелевіч 

АГЕЕЎ (АГЕЕВ) Міхаіл Савелевіч

[1876, Магілёў  — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Да арышту настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Галоўчын Магілёўскага пав., цяпер вёска Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 30.12.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер АДПУ Новасібірскай і Кемераўскай абл. Вызвалены 3.10.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа А. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".