Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАКУТА Міхась Міхайлавіч
[1878, Магілёў — 20.9.1930, Масква, НКВД], педагог, службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. прафесар Маскоўскага дзржаўнага ун-та (?), начальнік тэхнічнага аддзела вытворчага ўпраўлення Усесаюзнага таварыства «Саюзхлеб». Арыштаваны 7.3.1930 у Маскве па адрасе: Доўгі зав., д. 16, кв. 30. Разам з загадчыкам праектна-мантажнага бюро таварыства А.Я.Галабародзькам (н. ў 1885 у в. Вербаўка Кіеўскай губ.) і старшым інжынерам упраўлення мукамольнай прамысловасці таварыства А.А.Друганавым (н. ў 1888 у Разані, Расія) асуджаны калегіяй АДПУ 18.9.1930 за «антысавецкую і шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны і пахаваны на тэрыторыі Ваганькаўскіх могілак. Рэабілітаваны 25.11.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 152]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.