Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЛАВІНСКІ Адам Сямёнавіч
[сапр. прозвішча Качароўскі; 30.8(11.9).1885, мяст. Панінка Валынскай губ., цяпер Хмяльніцкая вобл., Украіна — 1937, НКВД], удзельнік польскага і расійскага рэвалюцыйнага руху, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. З 1907 член Варшаўскай арганізацыі СДКПіЛ. У 1907 і 1909 быў арыштаваны. З 1912 у Петраградзе, у час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 узначальваў чырвонагвардзейскі атрад завода, потым Чырвоную гвардыю Маскоўска-Застаўскага р-на Петраграда. Удзельнік Кастрычніцкага перавароту 1917 у Петраградзе. Са студз. 1918 у Мінску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ. У час нямецкай акупацыі Беларусі член Мінскага падпольнага раённага камітэта РКП(б), са жн. 1918 член краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы. Са снеж. 1918 начальнік Мінскай гарадской міліцыі, загадчык Мінскага губаддзела ўпраўлення ўнутраных спраў, член Мінскага губ. ВРК. З лют. 1919 камісар 52-й (Зах.) стралковай дывізіі. У пачатку 1920 арганізатар партызанскага руху ў Мінскай губ., з мая 1920 начальнік палітаддзела 57-й стралковай дывізіі, у ліп.—жн. 1920 старшыня Гродзенскага ВРК. З 1921 наркам земляробства БССР. У 1924—28 прадстаўнік КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі КПЗБ. У 1928—30 сакратар Мінскага акружнога і гарадскога камітэтаў КП(б)Б. У 1934—37 начальнік палітаддзела Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі. 9.7.1937 арыштаваны і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955. Яго імем названы вуліца ў Мінску, вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл.
Літ.: ЭГБ, т. 6—1.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 295–296]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.