Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СУЧОК Алесь 

СУЧОК Алесь

[сапр. Дабрыян Пётр Навумавіч; іншы псеўданім Вл.Вашык; 7(20).10.1916, в. Ахматава Алатырскага пав. Сімбірскай губ., цяпер Алатырскі р-н Чувашыі — 27.8.1993, ст. Азярніца Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.], паэт, журналіст. З сям’і бежанцаў 1-й сусветнай вайны, якія паходзілі з Слонімскага пав. У 1922 вярнуўся на радзіму бацькоў. У 1932 скончыўшы пяць класаў у польскай школе ў в. Мяльканавічы, працаваў на гаспадарцы. 16.1.1934 за арганізацыю дэманстрацыі мяльканавіцкіх вучняў, якія патрабавалі праводзіць заняткі на бел. мове, арыштаваны. Уцёк з-пад арышту. Затым сакратар Азярніцкага падпольнага райкама камсамола Зах. Беларусі. Зноў арыштаваны 30.7.1934 і ў вер. 1935 асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Беластоцкую турму. Пазней С. сведчыў, што пісаць пачаў «яшчэ будучы ў Слонімскай турме. Паперы і алоўка мець у камеры не дазвалялася, але ўхітрыўся пісаць... алюмініевай лыжкай на сцяне». Вызвалены па амністыі ў 1937. У 1938 у час. «Шлях моладзі» з’явіўся першы верш С. — «Я бачыў». Зноў арыштаваны 27.4.1939 і без суда адпраўлены ў лагер Картуз-Бяроза. Вызвалены ў вер. 1939. Працаваў у Слонімскай раённай газ. «Вольная праца». У час 2-й сусветнай вайны сакратар падпольнага антыфашысцкага камітэта, супрацоўнік падпольнай газ. «Вольная праца». З вер. 1944 2-гі сакратар Слонімскага РК ЛКСМБ. З кастр. 1944 да 1946 служыў у Савецкай арміі. У 1948—50 загадчык Азярніцкага сельскага Дома культуры. У 1950—53 старшыня Азярніцкага сельсавета, у 1953—55 інструктар Слонімскага РК КПБ. Затым працаваў у калгасе, на чыгуначнай станцыі. З 1959 зноў пачаў выступаць з вершамі (газ. «Гродзенская праўда», час. «Сельская гаспадарка Беларусі»). З 1978 пенсіянер. Пахаваны ў в. Азярніца.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.

Тв.: У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965.

Лiт.: Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982; БП, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".