Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАЁР Рыгор Іванавіч 

МАЁР Рыгор Іванавіч

[сак. 1899, в. Ражыска, Усх. Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Украіна — 16.9.1938, Мінск, турма НКВД], вайсковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту — камандзір дывізіёна ваеннай часці № 5889 у г. п. Ждановічы Мінскага р-на. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 28.4.1938. Асуджаны 2.7.1938 «тройкай» НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 7.12.1957 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа М. № 11077-с захоўваецца з фотаздымкам ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".