Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЕТРАШОЎ І. Ф.
[н. 1936], артыст сімфанічнага аркестра. Жыхар Мінска. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Паводле дадзеных следства, у крас. 1977 перадаў амерыканскаму турысту заяву, у якой скардзіўся, што падвяргаецца ўціску савецкіх уладаў, незаконна звальняўся з работы і г. д. Вёў антысавецкія размовы, асуджаў увод савецкіх войск у Афганістан. Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 19.6.1980. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 8742.
Літ.: 5810, с. 787.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 175]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.