Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САВЕЛЬЗОН Сямён Максімавіч
[ліп. 1898, Мінск — ?], службовец. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту стэнограф ЦК КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 50, кв. 2. Асуджаны 19.8.1938 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.9.1990 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 31578-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.