Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РЫМАШЭЎСКІ Зянон Адамавіч
[9.7.1905, Мінск — 26.12.1938, Мінск, НКВД], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт МВПІ. Арыштаваны 20.1.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пуліхава, д. 17. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.12.1937 як «член ПАВ» і за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1957. Асабовая справа Р. № 10827-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.