Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МУКЛЕВІЧ Рамуальд Адамавіч
[7.12.1890, мяст. Супрасль Гродзенскай губ., цяпер горад у Падляшскім ваяв., Польшча (паводле іншых звестак Беласток, цяпер Польшча) — 10.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Флагман 1-га рангу. Член РСДРП з 1906. Працаваў на тэкстыльных фабрыках Беластока і Лодзі. З 1912 на флоце. З 1915 унтэр-афіцэр Кранштацкай школы матарыстаў. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі і Кастрычніцкага перавароту 1917 у Петраградзе. З лют. 1918 у Чырвонай арміі, удзельнік баёў з германскімі акупантамі. З 1919 камісар Зах. граніцы, начальнік штаба Свянцянскай групы войск, Мінскі губ. ваенны камісар (ліп.—жн. 1919), камісар штаба 16-й арміі, кандыдат у члены ЦВК Польскай камуністычнай групы. У чэрв. 1920 член Магілёўскага ВРК, у ліп.—жн. 1920 старшыня Віленскага губернскага ВРК, член Загранічнага бюро ЦК КП Літвы. У 1921—22 член РВС Зах. фронту, член ЦК КП Літвы. У 1921 узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. З 1923 камісар, нам. начальніка Ваеннай акадэміі РСЧА, пам. начальніка ВПС РСЧА. У 1926—31 нач. (з 1931 інспектар) ВМС РСЧА, член рэдкалегій час. «Красный флот», «Морской сборник». З 1934 начальнік Галоўнага ўпраўлення суднабудаўнічай прамысловасці і адначасова (з 1936) нам. наркама абароннай прамысловасці СССР. Арыштаваны 26 або 28 мая 1937 у Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 334. Асуджаны 8.2.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.5.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Яго імя прысвоена гідраграфічнаму судну ВМФ.
Разам з М. была арыштавана яго жонка Ганна Якаўлеўна Муклевіч (нар. ў 1900 у Санкт-Пецярбургу; атрымала вышэйшую адукацыю; член ВКП(б) з 1919; да арышту начальнік Матэрыяльных балансаў Дзяржплана СССР). 25.11.1937 яна была асуджана за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі ПАВ, шкодніцтва, тэрарызм і контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляна і пахавана 26.11.1937 на Данскіх могілках. Рэабілітавана 18.8.1956.
Кр.: ЭГБ, т. 5; Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 471.; Расстрельные списки: «Коммунарка»; Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.