Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РУБІНШТЭЙН (Вайхман) Давыд (Якаў) Навумавіч
[29.5.1902, Лодзь, цяпер Польшча — 27.11.1938, Мінск, НКВД], навуковец, журналіст. З сям’і рабочага. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у мінскай польскай газ. «Орка» («Ворыва»), «Рабочым». Падчас арышту навуковы супрацоўнік камісіі па вывучэнню Зах. Беларусі пры БелАН. Арыштаваны 4.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 64. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.11.1937 за «шпіянаж на карысць разведкі буржуазнай Польшчы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.3.1956. Асабовая справа Р. (адноўленая) № 5897-с захоўваецца ў архіве КДБ СССР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.