Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯРКІН Віктар Іванавіч 

ЯРКІН Віктар Іванавіч

[29.11(9.12).1889, в. Дзякоўскае Раманаў-Барысаглебскага пав., цяпер Тутаеўскі р-н Яраслаўскай вобл., Расія — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Кіндзякоўскае народнае вучылішча (1901). У 1902—05 член арганізацыі анархістаў-камуністаў на Пуцілаўскім заводзе (Пецярбург). У 1-ю сусветную вайну на Зах. фронце (1915—17). З 1918 старшыня Зах. абл. ЧК (Смаленск). Са студз. 1919 старшыня ЧК БССР, адначасова з сак. 1919 старшыня Мінскага гарсавета. З мая 1919 на чэкісцкай рабоце ў Паволжы. З 1921 у сістэме Наркамата шляхоў зносін СССР. У 1935—37 начальнік службы Днепрадзвінскага параходства ў Гомелі. Дэлегат I з’езда КП(б)Б (снеж. 1918), I Усебел. з’езда Саветаў (лют. 1919). Член ЦБ КП(б)Б, ЦК КП(б)ЛіБ, ЦВК БССР і Літ.-Бел. ССР. 26.2.1937 арыштаваны і 28.10.1937 тройкай НКВД асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1967.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".