Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАГОЎСКІ Мікалай Міхайлавіч 

РАГОЎСКІ Мікалай Міхайлавіч

[27.11.1898, Магілёў — 10.9.1937, Масква, НКВД], ваенны дзеяч, камдыў (1935). З бел. сям’і. Вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце (1917—18), скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1927). 3 1918 у Чырвонай арміі, камандзір артылерыйскага дывізіёна. З 1922 памочнік начальніка і начальнік артылерыі 5-га стралковага корпуса. 3 1927 у Галоўным артылерыйскім упраўленні, з 1932 інспектар, потым начальнік артылерыі РСЧА. Член Ваеннага савета Наркамата абароны СССР. Арыштаваны 4.6.1937 у Маскве па адрасе: Лубянскі праезд, д. 17, кв. 49. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.9.1937 за «ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове Тухачэўскага» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 7.4.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".