Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАПОЎ Вячаслаў Уладзіміравіч
[26.7.1908, Ваpонеж, цяпер Расія — ?], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік Магілёўскага навукова-даследчага інстытута (?). Арыштаваны 17.4.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 3.9.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа П. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.