Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МІХАЙЛОЎСКАЯ Галіна Арсенаўна
[26.3.1907, Казань, цяпер Татарстан, Расія — ?], мастачка, жонка Паўла Панкевіча. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў арцелі імя 3-й пяцігодкі. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 28.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 168, кв. 3. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.10.1938 як «член сям’і нацыянал-фашыста і здрадніка радзімы» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 17.1.1956. Асабовая справа М. № 6311-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.