Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » НАВАЦКІ Сяргей Віктаравіч 

НАВАЦКІ Сяргей Віктаравіч

[25.11.1896, Ніжнеудзінская акp. Іpкуцкай губ., цяпер Іркуцкай вобл., Расія — 1.10.1937, Мінск, НКВД], культасветработнік. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1910-я г. афіцэр Рускай арміі. У 1920-м г. камандзір роты Чырвонай арміі. У 1921 арыштоўваўся як былы царскі афіцэр. У 1930-я г. кіраўнік музычных гурткоў клуба (дома культуры) Чэлябінскага трактарнага завода. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 17.7.1937 у Чэpвені Мінскай вобл. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.9.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю і як польскі шпіён» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.5.1959. Асабовая справа Н. № 14226-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".