Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЛЕШАКОЎ Пётр Фёдаравіч 

ПЛЕШАКОЎ Пётр Фёдаравіч

[23.9.1900, Ленінград — 28.6.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і рускага рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1917). Да арышту дырэктар трэста «Белдрэў» наркамата лясной гаспадаркі. Арыштаваны 9.8.1937. Асуджаны 28.6.1938 «тройкай» НКВД як «удзельнік трацкісцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 9884-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

8.10.1937 у Мінску арыштавана былы інструктар ЦК КП(б)Б маці траіх дзяцей Плешакова Соф’я Сцяпанаўна (нар. 15.1.1903 у в. Гудзімы, цяпер Украіна, у сям’і рабочага), жонка Пятра Плешакова. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў ссылкі ў Казахстан. Рэабілітавана 10.4.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа П. № 27686-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".