Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШАЛІМАВА Лідзія Дзмітрыеўна
[23.3.1915, Масква — ?], служачая. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту машыністка Саюза рабочых пажарнай аховы. Арыштавана 21.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 21, кв. 8. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 2.10.1938 як «член сям’і здрадніка радзімы» да 3 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (Поцьма). Пасля вызвалення жыла ў Марыйскай АССР, дзе ёй быў «вернуты кошт канфіскаванай маёмасці». Рэабілітавана трыбуналам Ленінградскай ВА 17.4.1957. Асабовая справа Ш. № 10559-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.