Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МІНАЕЎ Рыгор Кірылавіч
[23.1.1892, Горкі Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» ў Горках 18.11.1937. Вызвалены 1.4.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 6018 (спынена пастановай аддзела НКВД БССР 24.3.1938) захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.