Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МІЛАЎ Дзмітрый Іванавіч
[20.10.1884, в. Біркаўка Саратаўскай губ., цяпер Саратаўская вобл., Расія — 16.3.1939, ?], выдавец, рэдактар. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1918 уступіў у ВКП(б). У 1919—20 у Чырвонай арміі, ваяваў на Усх. і Паўд.-Усх. франтах. Падчас арышту загадчык ваеннага сектара (аддзела) Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 29.6.1936 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 61/27, кв. 46. Выключаны з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 9.4.1937 за «нелегальную контррэвалюцыйную трацкісцкую работу» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Марыінскі канцлагер. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.11.1957. Асабовая справа М. № 10991-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.