Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ТЫШКЕВІЧ Венедзікт (Уладзіслаў) Венедзіктавіч
[2.8.1904, маёнтак Чырвоны Двор, цяпер Літва (?) — ?], землеўласнік. Са шляхецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 21.9.1939 у сваім маёнтку Вяло Валожынскага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 28.8.1940 за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Ягрынскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Т. № 26306-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.