Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАШЭЎСКАЯ Лідзія Пятроўна
[2.10.1908, Мінск — ?], гідратэхнік, жонка Васіля Сташэўскага. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Працавала ў Мінскім інстытуце харчовай прамысловасці. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Правіянцкая, д. 33, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як «жонка расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа С. № 6762-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 314]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.