Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТАСЕВІЧ Барыс Іванавіч 

СТАСЕВІЧ Барыс Іванавіч

[2(14).12.1895 (паводле іншых звестак 1896), Брэст — 13.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. З бел. мяшчанскай сям’і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі і БДУ. З 1914 у арміі, загадчык харчовага пункта ў Адэсе. З 1918 член РКП(б), у 1918—19 на падпольнай партыйнай рабоце ў Адэсе. З 1919 у Чырвонай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1920 у Мінску: нам. начальніка аддзела губхарчкама, нам. наркама ўнутраных спраў БССР. Са снеж. 1922 сакратар Мінскага павятовага камітэта КП(б)Б, загадчык аддзела Слуцкага акруговага камітэта партыі. У маі 1924 — кастр. 1928 сакратар Аршанскага акругкама КП(б)Б. У вер. 1928 — вер. 1929 сакратар ЦК КП(б)Б. З вер. 1929 у Маскве: у Прафсаюзным інтэрнацыянале. Падчас арышту загадчык культаддзела Дарпрафсаюза чыгуначнікаў. Арыштаваны 21.7.1937 у Маскве па адрасе: Лявонцеўскі зав., д. 2а, кв. 7. Асуджаны 13.2.1938 «тройкай» НКВД за «ўдзел у шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.9.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".