Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СКРАБЕЛЬ Алена Гаўрылаўна
[1934, в. Палянка Чэрвеньскага р-на — ?], навучэнка. З сялянскай сям’і. Падчас арышту займалася на курсах трактарыстаў прадпрыемства «Чырвоны сцяг» (Смалявіцкі р-н Мінскай вобл.). Арыштавана 16.3.1953 па абвінавачанні ў паклёпе на кіраўнікоў партыі. Асуджана 18.4.1953 да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 3.7.1954. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 5414-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 293]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.