Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛАЗАРЭВІЧ Ірына Іванаўна 

ЛАЗАРЭВІЧ Ірына Іванаўна

[1926, мяст. Крывічы Вілейскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], служачая. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала рахункаводам Крывіцкай раённай канторы сувязі. Арыштавана 3.11.1944. Асуджана 11.4.1945 як «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з канцлагераў Краснаярскага краю, затым у Тайшэцкі канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. Вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 17.7.1962. Асабовая справа Л. № 17775-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".