Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАКЕЙЧЫК Марыя Паўлаўна
[1921, в. Дубілаўка, цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?], служачая. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала сакратаром Любанскага раённага выканаўчага камітэта. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 25.9.1944 у Любані. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.7.1945 як «член антысавецкай арганізацыі «Саюз барацьбы супраць бальшавізму» і за «работу ў нямецкіх акупантаў» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана, хутчэй за ўсё, ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі. Вызвалена 1.12.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 3.2.1956. Асабовая справа М. № 5942-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.