Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » НАСАЧ Рыгор Мікалаевіч 

НАСАЧ Рыгор Мікалаевіч

[1920, в. Гута Багуслаўскага р-на Кіеўскай вобл., Украіна — ?], літаратурны работнік. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 2.8.1944 у Брэсце. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.8.1944 за «работу ў выдавецтве і газеце пры нямецкіх акупантах» да 15 (потым заменена на 10) гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 20.11.1991. Асабовая справа Н. № 10455-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".