Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТАРАНАВА Вольга Пятроўна 

ТАРАНАВА Вольга Пятроўна

[1919, Магілёў — ?], педагог. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчыца Магілёўскага педагагічнага інстытута. У час 2-й сусветнай вайны засталася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944 у Магілёве як падазроная ў «здрадзе радзіме». 26.6.1945 рэабілітавана пастановай праурора БВА, вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Т. № 528-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".