Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МІКУЛІЧ Марыя Міхайлаўна
[1918, Бабруйск, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], служачая, верагодна, сястра Барыса Мікуліча. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала рахункаводам Бабруйскай сплаўканторы. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 28.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 1.9.1945 як «член фашысцкай арганізацыі «Саюз барацьбы супраць бальшавізму» да 9 месяцаў (?) пазбаўлення волі. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі. Вызвалена 11.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.3.1975. Асабовая справа М. № 9519 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.