Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СНАЦКАЯ Марыя Аляксандраўна 

СНАЦКАЯ Марыя Аляксандраўна

[1913, ст. Капцэвічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 27.8.1937, Мінск, турма НКВД], музыкант. З сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту скрыпачка Беларускага дзяржаўнага тэатра. Арыштавана ў 1937. Асуджана 25.8.1937 «тройкай» НКВД за «шпіёнскую дзейнасць на карысць буржуазнай Польшчы» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 16.10.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 13173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".